Длинна mp3: 02:12
Текст произведения: 586
Оценка: 0 Мне нравится Мне не нравится
Публикация: 2016-12-02
Вобразы мілыя роднага краю, Смутак і радасць мая Што маё сэрца да вас парывае? Чым так прыкованы я К вам, мае ўзгорачкі роднага поля, Рэчкі, курганы, лясы, Поўныя смутку і жальбы нядолі, Поўныя смутнай красы? Толькі я лягу і вочы закрыю, Бачу я вас прад сабой. Ціха праходзіце вы, як жывыя, Ззяючы мілай красой. Чуецца гоман мне спелае нівы, Ціхая жальба палёў, Лесу высокага шум-гул шчаслівы, Песня магутных дубоў... Вобразы мілыя, вобразы смутныя, Родныя вёскі і люд, Песні цягучыя, песьні пакутныя.. Бачу і чую вас тут.